Базы дадзеных

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Фактаграфічная база дадзеных "Памяць Барысаўшчыны" змяшчае звесткі аб знакамітых ураджэнцах, гістарычных падзеях, помніках і памятных месцах, населеных пунктах Барысава і Барысаўскага раёна. Даведкі дапоўнены бібліяграфіяй і выяўленчым матэрыялам. Падрыхтоўку матэрыялаў ажыццяўляюць супрацоўнікі краязнаўчага цэнтра цэнтральнай бібліятэкі. Папаўненне базы дадзеных праводзіцца па меры падрыхтоўкі новай інфармацыі.

Бібліяграфічныя базы дадзеных:

База дадзеных "Аналитика" - бібліяграфічная база дадзеных артыкулаў з перыядычных выданняў, якія выходзяць у Беларусі і за яе межам. Вядзецца з 1998 года. З лютага 2014 года аб'яднана с БД «Консорциум 2007-2010 гг.».

База дадзеных "Консорциум" - бібліяграфічная база дадзеных артыкулаў з перыядычных выданняў, якія выходзяць у Беларусі і за яе межамі за перыяд 2014—2021 гг., з фондаў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева і бібліятэк-членаў Рэспубліканскага бібліятэчнага кансорцыума па аналітычным роспісе дакументаў LibКАРД. Вядзецца з лютага 2014 года.

База дадзеных "Медиатека" - бібліяграфічная база дадзеных артыкулаў аптычных кампакт-дыскаў. Вядзецца з 2004 года.

База дадзеных "Краеведение" - бібліяграфічная база дадзеных дакументаў краязнаўчага характару аб персонах і падзеях Барысава і Барысаўскага раёна. Вядзецца з 2004 года.

База дадзеных "Всё обо всём" - бібліяграфічная база дадзеных артыкулаў з перыядычных выданняў і зборнікаў для дзяцей. Вядзецца з 2004 года.

База дадзеных "Новые поступления" - бібліяграфічная база даных усіх відаў дакументаў (кніг, брашур, электронных дакументаў, ізаматэрыялаў, нот і інш.), якія паступілі ў фонды Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева з 1998 г. Вядзецца з 1998 года.

База дадзеных «Ретрокаталог» адлюстроўвае дакументы (кнігі, брашуры), выдадзеныя з 1990 па 1998 г. і галіновыя фонды чытальнай залы, залы мастацтваў, ПЦПІ, краязнаўчага цэнтра Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева. Вядзецца з 2002 года. Закансервавана.

База дадзеных «Районная ЦБС» дакументы раённай ЦБС да аб'яднання з Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя І. Х. Каладзеева. БД закансервавана.

Інфармацыйна-пошукавая сістэма (ІПС) «ЭТАЛОН». Эталонны банк дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ЭБДПІ) — асноўны дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца і вядзецца НЦПІ і ўяўляе сабой сукупнасць банкаў дадзеных.