Паважаныя карыстальнікі!
У нашых бібліятэках Вам акажуць шэраг паслуг - як гарантаваных бясплатных, так і дадатковых платных.
Бясплатныя:
- атрыманне інфармацыі аб наяўнасці ў бібліятэцы канкрэтнага дакумента, аб магчымасцях задавальнення запыту з дапамогай іншых бібліятэк па наяўных каналах міжбібліятэчнага ўзаемадзеяння (МБА);
- атрыманне поўнай інфармацыі пра склад фондаў і інфармацыйных рэсурсах ПЦПІ праз сістэму каталогаў, у тым ліку электронных, і іншых формаў бібліятэчнай інфармацыі;
- атрыманне кансультацыйнай дапамогі ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі
- арганізацыя адкрытых праглядаў літаратуры, тэматычных выстаў у памяшканні бібліятэкі;
- арганізацыя масавых мерапрыемстваў у памяшканні бібліятэкі;
- атрыманне ў часовае карыстанне дакументаў з бібліятэчных фондаў у чытальных залах і абанементах ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкі.
- прадастаўленне доступу да эталоннай прававой інфармацыі
- выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстання ў бібліятэцы;
З 1 чэрвеня 2018 года ажыццяўляюцца бясплатныя кансультацыі натарыуса ў публічным цэнтры прававой інфармацыі на 3-м паверсе Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя. І. Х. Каладзеева кожны першы чацвер месяца (11.00-12.00).
Кансультацыі па натарыяльных пытаннях: афармленне спадчынных правоў, пасведчанне і адмена завяшчанняў, сумесная ўласнасць, прыватызацыя, шлюбны дагавор і іншым праводзяць супрацоўнікі натарыяльнай канторы Барысаўскага раёна.
Папярэдні запіс па тэлефонах (8-0177) 98-19-87, 96-70-15.
Платныя:
Да дадатковых платных паслуг належаць тыя паслугі, якія патрабуюць значных матэрыяльных выдаткаў і не забяспечаны бюджэтным фінансаваннем (выкарыстанне капіравальна-размнажальнай тэхнікі, камп’ютарных сетак сувязі, звароты да камерцыйных баз даных, правядзення масавых мерапрыемстваў па запытах іншых арганізацый, прадастаўленне метадычнай і кансультацыйнай дапамогі.
- пошук інфармацыі ў банках даных НЦПІ
- запіс інфармацыі на электронныя носьбіты
- ксеракапіраванне
- сканіраванне
- раздрукоўка прававых дакументаў на прынтары.