7 чэрвеня у гарадской бібліятэцы № 2 аформлена кніжная выстава пад назвай «Ноч, калі папараць цвіце», дзе прадстаўлена літаратура аб жыццёвым і творчым шляху класіка беларускай літаратуры.

Янка Купала — гэта першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі. Магутная яна і чыстая, і высокая. Высокая, бо матывамі сваімі праўдівая. Чыстая, бо мілагучная і майтэрская, а магутная, бо заўсёды была яна з народам.
Паўло Тычына
Паэт, празаік, драматург, вучоны, публіцыст — няма, здаецца, у беларускай літаратуры такога жанру, няма ў яе гісторыі старонкі, дзе б не ззяла слаўнае імя Якуба Коласа, не праявілася б якая-небудзь грань яго шчодрага таленту.
Іван Мележ

2022 год абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь Годам гістарычнай памяці. Указ № 1 падпісаны Прэзідэнтам 1 студзеня 2022 года ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

У 2022 годзе ў нашай краіне адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння выбітных Песняроў нашай зямлі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Абанемент цэнтральнай бібліятэкі запрашае чытачоў і наведвальнікаў азнаёміцца з кніжнай выставай «Заўсёды з думкай аб народзе – лёс Песняроў сваёй зямлі», якая адлюстроўвае жыццёвыя і творчыя шляхі «вялікіх сэрцам» беларусаў, сусветна вядомых літаратараў, чый лёс быў цалкам прысвечаны адраджэнню роднай мовы і нацыянальнай культуры. Творы Купалы і Коласа, таленавітых майстроў сваёй эпохі, працяты ідэяй адраджэння нацыянальнай свядомасці, любоўю да роднага краю і яго прыроды.

У 2022 годзе аматары літаратуры адзначаць мноства юбілеяў айчынных пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Раісы Баравіковай, Алеся Жука, Васіля Гігевіча, Георгія Мурчука, Міхаіла Герчыка а таксама многіх іншых.