Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі (ЗЭК) – гэта нацыянальны інфармацыйны рэсурс, асноўны масіў якога фарміруецца буйнейшымі рэспубліканскімі бібліятэкамі: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь.

У ЗЭК прадстаўлены бібліяграфічныя запісы на кнігі (уключаючы рэдкія і старадрукаваныя), дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя дакументы, картаграфічныя матэрыялы, нотныя дакументы, дакументы па стандартызацыі, аўдыё і відэадакументы, перыядычныя выданні.

Рэкамендацыі па пошуку

Выберыце спосаб пошуку ў меню ўверсе, знайдзіце патрэбны дакумент. У апісанні дакумента будзе ўказана ў фондах якой з рэспубліканскіх бібліятэк ён захоўваецца.

Калі неабходны дакумент у іх адсутнічае, то можна прадоўжыць пошук у рэгіянальных зводных каталогах.

Жадаем поспеху ў рабоце ў Зводным электронным каталозе!


Зводны электронны каталог бібліятэк Мінскай вобласці змяшчае бібліяграфічныя звесткі аб складзе фондаў бібліятэк нашага рэгіёну, якія ўключаюць: кнігі, брашуры, аўдыё-, відэадакументы, выяўленчыя дакументы, артыкулы па краязнаўству, нотныя выданні, картаграфічныя выданні і электронныя дакументы.

У адпаведнасці з запытам Вы атрымаеце інфармацыю аб выданнях, якія Вас зацікавілі, і зможаце звярнуцца да іх па месцы захоўвання.

Паспяховага пошуку!