Гарадская бібліятэка №1 запрашае звярнуцца да творчасці Пятра Васючэнка,
у гэтым годдзе яму споўнілася 60 гадоў і , на жаль, таленавіты беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі Пятро Васючэнка пакінуў нас. Кніга Пятра Васючэнка “Жаласлівая каралеўна” споўніная любоўю да ўсяго жывога. Казкі ў ёй — самыя розныя. Часам — забаўныя, часам — сумныя, часам — апакрыфічныя, але заўжды мудрыя і вельмі аптымістычныя. І для кожнага ўзросту знойдзецца свая. Чаму б не прачытаць самаму малодшаму пра каралеўну Людвіку Першую Жаласлівую, старэйшаму — пра Таптуху і казу Дзеразу, а пасля самому пасмяяцца з прыгод паноў Кубліцкага ды Заблоцкага?

Малюнкі да выдання намаляваў малады, таленавіты мастак Міхась Дайлідаў. Да чытання запрашаем усіх, хто любіць прыгоды, цудоўныя пераўтварэнні і гумар.

2019-12-10
