Гарадская бібліятэка №2 прапануе:

Ўжо некалькі стагоддзяў рупліўцы па каліўцу збіраюць і запісваюць міфічныя легенды, казкі, паданні ад старых, мудрых людзей – нашых далёкіх і блізкіх продкаў, якія ў сваю чаргу чулі і пераймалі іх ад сваіх дзядуль і бабуль, а тыя – ад сваіх... Гэта заўсёды цікавыя расповяды пра тых істот, якімі ва ўяўленнях людзей быў населены ўвесь навакольны свет. Тут, у нашым краі, “паміж пустак, балот”, сярод палёў і лясоў, азёраў і рэк, на падворку і ў хаце, у паветры, вадзе і пад зямлёю нібыта існавалі – жылі, валадарылі, гаспадарылі, дапамагалі ці шкодзілі – усе персанажы, якія склалі міфы нашай бацькаўшчыны.
Калі ты, дарагі чытач, жадаеш падрабязней даведацца пра характары, звычкі і норавы незвычайных міфічных герояў беларускіх легенд і казак, пазнаёмся з гэтай прыгожай і цікавай кнігай.
Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак
У кнізе прадстаўлены найбольш папулярныя казачныя персанажы і вобразы беларускай міфалогіі, што захаваліся ў духоўнай спадчыне беларусаў да нашых дзён. Выданне багата ілюстравана. Разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца культурай беларускага народа.
