Sidebar

18
Сб, Кра

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Мэты конкурсу – павышэнне прэстыжу навуковай дзейнасці і якасці падрыхтоўкі нацыянальных кадраў, развіцця творчай актыўнасці, садзейнічанне прафесійнаму росту маладых вучоных, стымуляванне цікавасці да навуковай творчасці і прыцягненне моладзі ў навуку, фарміраванне ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны.

Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях:

  • “Фізіка, матэматыка і інфарматыка – аснова якаснай апрацоўкі, перадачы, захоўвання і абароны інфармацыі”
  • “Фізіка-тэхнічныя інавацыі для павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных вытворчасцей”
  • “Дасягненні хіміі і прыродакарыстання – Году якасці”
  • “Беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў і захаванне біялагічнай разнастайнасці”
  • “Медыцынская навука – аснова высокай якасці жыцця
  • “Гуманітарная навука – Году якасці”
  • “Аграрная навука – высокай якасці сельскагаспадарчай прадукцыі”

У кожнай з намінацый конкурс праводзіцца па трох катэгорыях:

  • 1-я – школьнікі і студэнты
  • 2-я – магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя (да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2024 года)
  • 3-я – вучоныя акадэмічнай і галіновай навукі, навукі ВНУ, настаўнікі, творчыя людзі (старэйшыя за 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2024 года)

На конкурс прадастаўляюцца вынікі даследаванняў, апублікаваныя ў форме артыкулаў (цыкла артыкулаў) у навуковых і навукова-папулярных выданнях, распрацоўкі, якія валодаюць канкурэнтаздольнасцю, эфектыўнасцю, сацыяльна-эканамічнай значнасцю, а таксама макеты, узоры, навуковыя даклады, прэзентацыі, публіцыстычныя артыкулы, эсэ, музычныя і мастацкія творы, творы прозы і паэзіі.

Палажэнне конкурсу

Крыніца: НББ