Sidebar

18
Сб, Кра

«На сцежках светлае вясны»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

18 красавіка ў гарадской бібліятэцы № 1 для вучняў 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №17 г. Барысава” адбыўся вечар-партрэт “На сцежках светлае вясны”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Паўлюка Труса.

Бібліятэкар Наталля Шэбека распавяла аб жыцці і дзейнасці паэта шматграннага таленту, жыццясцвярджальная паэзія якога стала ўзорам  “пачуццевай лірыкі” ў беларускай літаратуры. Прысутным былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “Буду ў душы маладым!”. Асаблівую ўвагу вучняў прыцягнулі рарытэтныя выданні “Вершы і паэмы”  П. Труса 1949 года  і “Выбраныя творы” 1953 года  выдання.
Падрыхтавала Наталля Шэбека

2024-04-22