Сусветны дзень тэатра – міжнароднае свята, якое традыцыйна адзначаецца 27 сакавіка і праходзіць пад адзіным дэвізам «Тэатр як сродак узаемаразумення і ўмацавання міру між народамі».
З гэтай нагоды краязнаўчы цэнтр прапануе чытачам кнігу выбітнага беларускага драматурга, сцэнарыста, празаіка Анаталя Дзялендзіка «П’есы». «П’есы» – кніга-юбіляр, сёлета ей споўнілася 35 гадоў.
Зборнік уключае п’есы, якія шырока ставіліся на шматлікіх сцэнах краіны: «Выклік багам», «Грэшная любоў», «Начное дзяжурства», «Аперацыя „Мнагажэнец“», «Амазонкі», «Гіпапатам».
Ужо ў камедыі «Гіпапатам» (1981 г.) адчуваецца істотны паварот да ўмоўнасці, скарыстання сродкаў абсурду. П’еса А. Дзялендзіка «Султан Брунея» (паст. 1998) паводле сваіх стылёвых прыкмет цалкам належыць да «камедыі абсурду». Твор прысвечаны рэаліям «пасляперабудовачнага» часу. Аўтар паказвае сацыяльныя кантрасты жыцця, супярэчнасці побыту.
Пастаўлена 26 яго п’ес («Выклік багам» ішла больш як у 100 тэатрах). Знята 6 мастацкіх фільмаў (сумесна з Чэхаславакіяй фільм «Заўтра будзе позна» — аб нацыянальным героі Славакіі Яне Налепку — атрымаў прэмію на міжнародным кінафестывалі ў Плзене за лепшы сцэнарый, зняты ў Кіеве тэлефільм «Пазнай сябе» атрымаў Гран Пры на міжнародным кінафестывалі ў Варне. Па матывах жыцця двойчы Героя сацыялістычнай працы В. Бядулі на кінастудыі «Масфільм» зняты фільм «Нязручны чалавек»
Карціна «Анастасія Слуцкая» атрымала 17 прызоў на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку залаты і плацінавы прызы ў ЗША і прыз «Залаты певень і сто кветак» у Кітаі).
Выдадзена каля 15 кніг (у т.л. зборнік адзінаццаці камедый «Гіпапатам»).
