Знаёмцеся – #Падабай.к@!

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

24 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для выхаванцаў прышкольнага лагеру адпачынку “Сонейка” ДУА “Мсціжскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” адбылася прэзентацыя кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Знаёмцеся – #Падабай.к@!”.

На пачатку мерапрыемства бібліятэкар Таццяна Данчанка расказала дзецям пра жыццё і творчую дзейнасць маладой пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, паглядзелі буктрэйлер па кнізе. Далей бібліятэкар бліжэй пазнаёміла рабят з Кніжнай феяй і віртуальным хлопчыкам Падабайкай, які жыве ў інтэрнэце і любіць пакідаць лайкі ў выглядзе сэрцайкаў. Потым дзеці з задавальненнем пагулялі ў Падабай-гульню і Падабай-вандрульню і кожны жадаючы сфатаграфаваўся з кнігаю.
Падрыхтавала Таццяна Данчанка


2021-06-28