Sidebar

18
Сб, Кра

Гучы, мая родная мова

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчачка, цiха журчыць,
Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць.

19 лютага у гарадской спеціалізаваннай бібліятэке № 5 ў рамках анлайн-марафона “Чытаем разам. Чытаем услых”для дзяцей ДУДА «Цэнтр развіцця дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна»прайшла гадзіна роднай мовы «Гучы, мая родная мова», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства праводзілася з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Педагог дадатковай адукацыі ДУДА «Цэнтр развіцця дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна» Навіцкая Лідзія Васільеўна услух прачытала дзецям твор А.М. Якімовіча “Каб мама ўсміхалася”, які вучыць вялікай мудрасці, цеплыні і дабрыні, чуласці , чалавечай спагадлівасці. Пасля прачытання дзеці абмяркоўвалі апавяданне, спрабавалі адказваць на пытанні. Спадзяемся на тое, што гэтае мерапрыемства пакінула ў дзяцей часцінку дабрыні, любові да роднай мовы і кожны будзе старацца размаўляць па-беларуску, паважаць, аберагаць, шанаваць сваю мову.

2022-02-22