Sidebar

18
Сб, Кра

Папяровы тэатрык на дыване

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

15 красавіка сельская бібліятэка в.Ганцавічы  арганізавала разам з вучнямі першага класа ДУА “Ганцавіцкі ВПК дзіцячы сад-школа” паказ папяровага тэатра на дыване, па кніжцы “Мяне завуць Лахнэска”  беларускай пісьменніцы Алены Масла, якая ў гэтым годзе адзначае 55-гадовы юбілей.

Бібліятэкар А.Янкоўская прапанавала дзеткам размаляваць галоўных герояў  гэтага твора па свайму густу, папярэдне пазнаёміўшы іх з маляўнічымі ілюстрацыямі да кнігі, якія зрабіла мастачка Аксана Аракчэева.А потым, утульна размясціўшыся на падлозе, на мяккім дыване, дзеці з задавальненнем, на нейкі час, пераўтварыліся ў Лахнэску, Апалоніка, Жабку і Карову. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла першакласнікаў з іншымі кнігамі Алены Масла, якія ёсць у сельскай бібліятэцы.

2022-04-15