Міжнароднаму дню аховы навакольнага асяроддзя было прысвечана красавіцкае пасяджэнне сямейнага клуба “Чытаючыя фантазёры” у гарадской бібліятэке №4 сямейнага чытання.
На пачатку супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміў дзетак і іх бацькоў з праблемамі забруджвання навальнага асяроддзя, і ў падтрымку тэмы прапанаваў бацькам чытанне ўслых кнігі М.Масягінай “Упакоўка шукае сяброў”. Пасля чытання крыху паразважалі з дзецьмі аб праблемах узнятых у кнізе і зноў ўспомнілі правілы беражлівых адносінаў да прыроды. А потым пачалася самая цікавая частка нядзельнай сустрэчы. З кавалачкаў каляровай бумагі дзеткі разам з бацькамі зрабілі дэкаратыўныя падстаўкі для вялікодных яек.

2022-04-19
