Сад з матылькамі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

8 чэрвеня 2022 года ў сельскай бібліятэцы №33 в.Маісееўшчына ў рамках акцыі летняга чытання “Пакліч у госці казку” з удзельнікамі прышкольнага лагера “Сонейка” адбыўся  час дабрыні “Сад з матылькамі” па кніжцы беларускай пісьменніцы Тамары Бунта.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла, што гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая згубіла бацькоў. Яе выхоўваюць дзядуля з бабуляй, якія робяць усё, каб дзяўчынка расла шчаслівай. Але ў Дашы няма сяброў. Была спроба пайсці ў першы клас звычайнай школы, але дзеці і настаўніца сустрэлі дзяўчынку насцярожана.​.. А што адбылося далей, дзеці даведаліся, пачытаўшы кнігу. Выхаванцы лагера таксама з задавальненнем праслухалі ўрывак з кнігі   з цыклу “Казкі на канапе”.
Напрыканцы  мерапрыемства дзеці зрабілі вывад, што казка дапамагае хлопчыкам і дзяўчынкам быць больш добразычлівымі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, вучыць успрымаць іх як роўных сабе.

2022-06-08