Sidebar

07
Ат, Лют

Гадзіна дабрыні «Сад з матылькамі»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

10 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы №17 в.Жыцькава ў рамках акцыі «Пакліч у госці казку» з дзецьмі прышкольнага лагера «Сонечны» была праведзена гадзіна дабрыні па аповесці–казцы беларускай пісьменніцы Тамары Бунта «Сад з матылькамі».

Дзеці пазнаёміліся з галоўнай гераіняй кнігі – дзяўчынкай Дашай, якая пасля аварыі страціла магчымасць хадзіць і таму ездзіць у інвалідным вазку. Дзяўчынка жыве абасоблена, у яе няма сяброў. Яе сябрамі становяцца жукі, матылькі, птушкі, кветкі, мову якіх яна разумее і ва ўсім дапамагае ім. Побач з яе домам – прыгожы сад, і насельнікі Дашы завуць яе Прынцэсай Сада. Яны не разумеюць, што дзяўчынка хворая. Даша захапляецца матылькамі і ведае пра іх шмат цікавага. Аповесць расказвае яшчэ пра няпростае жыцце Дашы, пра цяжкасці, якія ўзнікаюць у дзяцей з абмежаваннымі магчымасцямі пра адносіны с аднагодкамі і дарослымі. Але казка дае нам урок, як усё ж такі трэба будаваць суадносіны з такімі дзецьмі, дае ўрок чуласці і дабрыні, урок дружбы і цярплівасці. Казка мае добры канчатак. У Дашы з’яўляюцца сапраўдныя сябры і надзея, што яна зможа хадзіць па зямлі сваімі ножкамі. Завяршылася сустрэча знаёмствам з энцыклапедычнымі выданнямі аб жыцці насякомых і паглядзелі відзеапрэзентацыю «Вальс матылькоў».
Тэкст Костачка Т.М.

2022-06-13