Sidebar

24
Нд , Вер

«Падарожжа на дыване-самалёце ў краіну беларускіх кніжак»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

15 жніўня ў гарадской бібліятэцы №1 у рамках акцыі «‎Пакліч у госці казку» адбылося «Падарожжа на дыване-самалёце ў краіну беларускіх кніжак».

Узначаліла палёт метадыст Людміла Захарэвіч, яна  прапанавала ўдзельнікам падарожжа  заняць месцы на дыване-самалёце, забыць на нейкі час пра гульні і тэлефоны і ўзяць у рукі цікавыя маляўнічыя кнігі. Л. Захарэвіч распавяла пра сучасных беларускіх пісьменнікаў-казачнікаў, дзеці ўважліва слухалі сюжэты казак, і кожны на хвіліну адчуваў сябе адважным рыцарам  і прыгожай прынцэсай.
Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «У краіне дзяцінства з беларускімі пісьменнікамі» . Кожны раздзел выстаўкі – гэта падарожжа па кнігах Алёны Масла, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Наталлі Бучынскай, Тамары Бунта, Надзеі Ясмінска, Таццяны Дамаронак.
У заключэнні палёту дзеці з захапленнем глядзелі мультфільм па казке Алёны Масла «Лагодны воўк» і прынялі ўдзел у фотасесіі, дзе мелі магчымасць прымерыць вобразы герояў казак.

2022-08-15