У горадзе Добруш пройдзе XXIX Дзень беларускага пісьменства

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

XXIX Дзень беларускага пісьменства пройдзе 3-4 верасня 2022 года ў горадзе Добруш.


У аснову канцэпцыі свята легла ідэя падкрэсліць найбольш актуальныя тэмы ў сферы нацыянальнай культуры, пісьменства і друку– Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачынае рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”, якая стартуе 31 жніўня і завершыцца 4 верасня.

2 верасня Міністэрства інфармацыі правядзе Міжнародны круглы стол “Вечныя каштоўнасці праз кнігі. У аснове справядлівасць” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.

3–4 верасня будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, прадстаўленая 4 тэматычнымі павільёнамі: “Бацькаўшчына”, “Слова пісьменніка”, “Белдрук”, “Белкніга”.

Святочная праграма таксама ўключае ў сябе наступныя мерапрыемствы:
— АДКРЫЦЦЁ ПОМНІКА Івану Пятровічу Шамякіну.
— КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ «Жывая класіка», які будзе праводзіцца ў шосты раз. На адной з пляцовак у Добрушы адбудзецца канцэртная праграма з удзелам дзіцячых творчых калектываў і фіналістаў конкурсу.
— «СЛАВЯНСКІЯ ЛІТАРАТУРНЫЯ ДАЖЫНКІ» традыцыйны міжнародны фестываль.
— ЦЫРЫМОНІЯ ЎСКЛАДАННЯ ВЯНКОЎ і кветак да брацкай магілы на мемарыяльным комплексе «Памяць», дзе пахаваныя салдаты Чырвонай Арміі, якія вызвалялі Добруш.
— ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНАЯ РЭКАНСТРУКЦЫЯ «Добруш партызанскі» на набярэжнай ракі Іпуць.
— МОЛАДЗЕВЫ ФЕСТЫВАЛЬ удзельнікаў Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства».
— СВЯТА ДУХАВЫХ АРКЕСТРАЎ «Фанфары Гомельшчыны».
Акрамя таго аганізатары прадугледзілі яшчэ шмат разнастайных і цікавых імпрэзаў для гасцей свята.

Крыніца: ББА