Прыемна, калі мерапрыемстывы, якія праводзяцца ў бібліятэцы,маюць працяг праз некаторы час. Яшчэ больш прыемна, калі гэта тычыцца сёлетняга Года гістарычнай памяці.
25 ліпеня ў Кішчына Слабадской сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі “Кішчына Слабадскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” і былой настаўніцы гісторыі Святланай Мікалаеўнай Ракоўскай з Чалбышавым Іллём, унукам роднага брата Героя Савецкага Саюза Харчанкі Аляксандра Карнеевіча.
Ілля Андрэевіч Чалбышаў з сям’ёй пабывалі на Маскоўскай кніжнай выставе-кірмашы, дзе купілі кнігі: “Памятные места Беларуси”, “Созвездие героев земли Белорусской”, сувеніры і перадалі іх для Кішчына Слабадской сельскай бібліятэкі праз ААТ “Белкніга”. Акрамя гэтага, яны зрабілі памятны подпіс на падарунках: “Кищина Слободской сельской библиотеке от Ваших друзей и потомков Александра Харченко в знак благодарности за вашу работу и память о Герое!” Москва 21.09.2022г. Чалбышевы Илья и Анна.
Аб гэтым даведаліся мясцовыя жыхары, школьнікі ДУА “Кішчына Слабадскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, педагагічны калектыў школы.
Добрая памяць застанецца ў архівах нашай бібліятэкі назаўжды.
2022-10-06