4 студзеня ў гарадской бібліятэцы № 1 падчас школьных канікулаў быў праведзены этнаграфічны калейдаскоп, прысвечаны калядным святам "Святы, што нас яднаюць…".
Бібліятэкар Аксана Кудзіна распавяла гісторыю ўзнікнення зімовых святаў, галоўнае з якіх - Каляды.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з традыцыямі беларускага народа па падрыхтоўцы і правядзенні калядак, аб нацыянальных стравах, якія падаюцца на святочны стол. Рабяты дружна адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, танчылі пад беларускія песні. Па завяршэнні сустрэчы ўсе дзеці атрымалі салодкія прызы.

2023-01-04
