Sidebar

18
Сб, Кра

Пяснярка роднага краю

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
К. Буйло.

На абанеменце гарадской бібліятэкі №6 арганізавана кніжная выстава “Пяснярка роднага краю” да 130-годдзя з дня нараджэння Канстанцыі Буйло (1893-1986).

Імя К. Буйло ўжо на пачатку ХХ ст. стаяла побач з імёнамі Я. Купалы, Я.Коласа, М. Багдановіча. Яна – першая беларуская паэтка-лірык, душа якой была перапоўнена любоўю да роднага краю, да простага сялянскага люду, з глыбінь якога яна выйшла, бяду-гора якога добра ведала. “Курганава кветка” – першы паэтычны зборнік К. Буйло, які выйшаў у 1914 годзе, быў сустрэты прыхільна і добразычліва ў друку, знайшоў свайго чытача ў беларускіх вёсках. Менавіта Я. Купала быў рэдактарам “Курганавай кветкі”. Па яго просьбе зборнік афармляў самабытны мастак Язэп Драздовіч, а выдадзены ён быў у друкарні Марціна Кухты. Толькі пра адзін верш “Люблю наш край…” варта пісать даследаванні. Ён даўно стаў народнай песняй, якую будуць спяваць “пакуль на зямлі будзе жыць хоць адзін беларус”, як сказаў пра “Люблю” некалі Сяргей Грахоўскі. Пра тое, што верш “Люблю” стаў песняй, Канстанцыя Буйло даведалася толькі пасля вайны, калі пачула яе ў выкананні харавой капэлы Рыгора Шырмы. К. Буйло прайшла доўгі жыццёвы і творчы шлях. Жывучы ў далечы ад Беларусі, яна ніколі не парывала з ёю сувязі, засталася вернаю дачкою свайго народа. Але пасля “Курганавай кветкі” паэтэса доўгі час амаль не пісала і зусім не выдавалася. І толькі ў 1950 годзе ў Мінску выйшаў зборнік “Світанне”, пасля чаго прыйшоў творчы ўздым. Потым былі кнігі “На адноўленнай зямлі”, “Май”, “Роднаму краю”, “Вясной”. Магчыма Канстанцыя Буйло ў сваіх творах не сказала ўсё, што хацела і магла сказаць, віхуры часу змусілі яе сцішыць свой моцны паэтычны голас. Але галоўнае ўсё-такі было сказана. І яно застаецца з намі назаўсёды, як зямля, на якой паэтэса вырасла, якую любіла і пра якую пісала творы. На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыццёвым і творчым шляху К. Буйло. Выстава будзе дзейнічаць да 14 лютага.

2023-01-12