Sidebar

16
Пн, Чэр

Беларуская культура і мова – маё служэнне

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Захавай маю мову, чарговы наш век,
Захавай, як лясы, сенажаці, азёры,
Як світанне ў расе, як сцяжынку ў траве,
Як у жніўнай начы адзінокія зоры.
Н. Гальпяровіч.

На абанеменце гарадской бібліятэкі №6 арганізавана кніжная выстава “Беларуская  культура і мова – маё служэнне” да 75-годдзя з дня нараджэння Навума Гальпяровіча.

Гальпяровіч Навум Якаўлевіч нарадзіўся 14 студзеня 1948г. у г. Полацку. Паэт, празаік, публіцыст, журналіст, намеснік дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё. Заслужаны деяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021). Аўтар паэтычных кніг ”Сцяжына” (1983), “Брама” (1990), “Востраў душы” (1995), “Шляхі вяртання” (2000),” “Гэта ўсё для цябе” (2006), “Сюжэт для вечнасці” (2013), “Час лістападу” (2018) і інш. Для паэзіі і прозы Н. Гальпяровіча  характэрны шчырасць, высокі напал думкі, паважлівае стаўленне да роднага слова. Паэт з адкрытай душой праз гады пранёс  любоў да роднай зямлі, веру ў перамогу дабра, пяшчоты, кахання. Успаміны дзяцінства, роздум над маральнымі праблемамі быцця – вось галоўныя тэмы яго навел і эсэ. На погляд Навума Гальпяровіча беларусам  трэба проста любіць і ганарыцца сваім, родным. Трэба існаваць на сваёй зямлі, суладна гэтай мове і культуры, станавіцца звычайным народам са сваімі традыцыямі, мовай. культурай. Навучыцца быць сабой у сям’і розных народаў і культур. Трэба проста жыць па-беларуску, стаць беларусамі…  На выставе прадстаўлны матэрыял аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка. Выстава будзе дзейнічаць да 15 лютага.

2023-01-13