11 студзеня з завочнага падарожжа “Зямля волатаў” для вучняў 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №20” гарадская бібліятэка №4 сямейнага чытання распачала гісторыка патрыятычны цыкл мерапрыемстваў “Планета Беларусь”. Волаты – народ, які ў старажытнасці жыў на землях нашай радзімы, ў тым ліку і на тэрыторыі сучаснай Міншчыны, якой сёлета спаўняецца 85 год.
Аб гэтым сведчуць назвы населеных пунктаў і аб’ектаў: сяло Волаты ў Слуцкім раёне, аграгарадок Веляцічы, вёска Волаткава Поле і Велят - камень пад Барысавам. Таксама нашы продкі называлі шматлікія курганы Беларусі валатоўкамі, лічачы, што ў іх пахаваны волаты. Акрамя таго, вучні дазналіся і аб паходжанні назвы возера Нарач і як назвы вёскі і возера Наўры, ракі Нараў з прытокам Нараўка звязаны са словам “неўры” і старажытнагрэцкім гісторыкам Герадотам. Былі і іншыя цікавыя звесткі аб больш-менш вядомых мясцінах нашай вобласці.

2023-01-16
