Sidebar

18
Сб, Кра

“Пяснярка роднага края”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

27 студзеня ў сельскай бібліятэцы №30 в. Лошніца прайшла літаратурная гадзіна “Пяснярка роднага края”, прысвечаная 130-годдзю з Дня нараджэння беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло для вучняў 6-7 класаў ДУА “Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.

На пачатку мерапрыемства ўдзельнікі прагледзелі фільм “Імя і лёс” пра жыццё і творчасць беларускай паэтэсы. Далей бібліятэкар Ігнатовіч Наталля Генадзьеўна пазнаёміла вучняў з цікавымі фактамі з жыцця К. Буйло і зачытала некаторыя вершы, сярод якіх самы знакаміты “Люблю”, напісаны ў 1913 годзе, калі яна працавала ў вясковай школе.
Ёсць у рэпертуары “Сяброў” песня “Люблю наш край”. Яна папулярна па ўсёй краіне, а вось тое, што аўтар гэтых радкоў – Канстанцыя Буйло, вядома не многім.
Пасля ўдзельнікі мерапрыемства змаглі самастойна пазнаёміцца з творчасцю Канстанцыі Буйло і ўзяць на дом тыя зборнікі, якія прыйшліся ім больш па душы.

2023-01-31