Sidebar

18
Сб, Кра

“Прывід Айчыны” Веранікі Лайковай

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

2 лютага а 17 гадзіне у галерэі "ARTквартал” Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева” адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы барысаўчанкі Веранікі Лайковай “Прывід Айчыны”. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 20 твораў маладой мастачкі, увасабляючых  аўтарскае пачуццё і творчае асэнсаванне вобразаў роднай старонкі і літаратурных герояў.

2023-02-06

Вераніка Іванаўна Лайкова нарадзілася 14 кастрычніка 2005 года. У маленстве праявіла мастацкія і музычныя здольнасці. У сваіх дзіцячых малюнках імкнулася да стварэння сюжэтаў, да перадачы псіхалагічнага стану герояў і пошуку разнастайных каляровых гам. Але аддавала перавагу самастойнаму развіццю свайго таленту да 2021 года. У 2021 годзе яна паступіла ў старэйшы падрыхтоўчы клас Барысаўскай дзіцячай мастацкай школы, дзе спачатку вучылася ў педагога Панкавец Марыі Віктараўны, затым перайшла ў клас Клімчука Сцяпана Якаўлевіча. У кастрычніку 2022 года Вераніка стала адным з пераможцаў міжнароднага мастацкага конкурса, арганізаванага брытанскім часопісам "Сreative guts". Яе працы апублікаваныя на старонках часопіса. У лістападзе дзяўчына заняла 1-е месца ў раённым і 2-е ў абласным этапах конкурса "Міншчына любімая мая".

Апроч выяўленчага мастацтва, Вераніка займаецца музыкай: спявае, грае на блок-флейце, фартэпіяна, гітары; грае ў ансамблі сярэднявечнай музыкі "Вір".

Вераніка вучыцца ў 11 класе ГУО “Сярэдняя школа №16 г. Барысава”, займаецца ў ГУО “Дзіцячая мастацкая школа імя А.А. Анікейчыка г.Барысава”. З'яўляецца ўдзельнікам літаратурнага аб'яднання "Актава" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а таксама мастаком-афарміцелем літаратурнага альманаха "Актава".

Запрашаем усіх прыхільнікаў мастацтва наведаць выставу да 26 лютага.