Sidebar

18
Сб, Кра

Самыя незвычайныя музеі Беларусі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У гарадской бібліятэкі №4 наступнае пазнавальнае падарожжа вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №20” зноў адбылося ў рамках праграмы “Планета Беларусь” і было прысвечана знаёмству з самымі незвычайнымі музеямі нашай краіны.

Кожны школьнік зацікавіўся тым ці іншым музеем і, верагодна, некалі патрапіць туды, каб на свае вочы ўбачыць ці 7,5 тысяч экспанатаў музея ЛЕГА, ці ўсе 2134 каменя ў музее пад адкрытым небам – музее валуноў, ці даведацца пра насякомых, якія жывуць у беларускай прыроде, а мо нехта з хлапчукоў пажадае апынуцца ў музеі-доце ці музеі-форце. Насамрэч, музеяў у нашай краіне шмат: і сусветна вядомых, і маленькіх, мястэчкавых, але кожная экспазіцыя – гэта гісторыя, гісторыя нашай краіны і людзей, якія яе засяляюць. На мерапрыемстве бібліятэкар гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання выкарыстоўвала аднайменную прэзентацыю і кнігу Л.С. Мінкевіча “Самыя незвычайныя музеі Беларусі”.

2023-02-09