19 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прайшоў дзень беларускай кнігі «Любіць і чытаць сваё» да Міжнароднага дня роднай мовы.
На працягу дня наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем практыкаваліся перакладаць словы ў гульне «Як казаць па-беларуску?», выпраўлялі памылкі ў заданні «Меню з памылкамі», знаёміліся з айчыннай кнігай серый «Школьная бібліятэка», «Кнігі нашага дзяцінства», «Беларуская проза ХХ стагоддзяі». Чытачы таксама маглі пазнаёміцца с літаратурнай картай «Пісьменнікі – ўраджэнцы роднага краю», а на карце Барысаўскага раёна знайcці мясцечка дзе нарадзіўся пісьменнік. Па адказам чытачоў на экспрэс-апытанне «Маі лепшыя пісьменнікі» бібліятэка саставіла хіт-парад самых папулярных беларускіх пісьменнікаў: Мележ, Быкаў, Багдановіч, Караткевіч, Колас, Купала, Шамякін, Крапіва, Брыль.
2023-02-21