27 лютага ў гарадской бібліятэцы №1 для вучняў 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №23 г. Барысава” адбыўся літаратурны час, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры М.Гарэцкага.
Бібліятэкар Наталля Шэбека распавядала прысутным аб жыцці і дзейнасці чалавека шматграннага таленту, які ўсе свае жыцце прысвяціў высакароднай справе адраджэння нацыянальнай культуры і літаратуры. Увазе ўдзельнікаў літаратурнага часа былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “Шляхам служэння Беларусі”. Асаблівую цікаўнасць вучняў прыцягнула выданне “Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам” з фотаздымкамі, нататкамі аб родных і блізкіх пісьменніка.
2023-02-28