2 сакавіка ў гарадской бібліятэцы № 2 адбыўся дзень дзіцячай кнігі «Чытайце, дзяўчынкі! Чытайце, хлапчукі! Дрэннаму не вучаць любімыя кніжкі!».
Увазе школьнікаў была прадстаўлена кніжная выстава «Асалода чытання» з малюнкамі вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Барысава». Усім юным наведвальнікам бібліятэкі ў гэты дзень прапанавалі выканаць розныя заданні: назваць любімых беларускіх і рускіх аўтараў, адказаць на пытанні віктарыны «Чытач».

2023-04-03
