21 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №1 для адпачываючых ДУ “Рэспубліканскі санаторый “Бярэзіна” правялі літаратурнае падарожжа “Здольнасць бачыць цуды”, прысвечанае 75- годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча.
Бібліятэкар Наталля Шэбека распавяла аб жыцці і дзейнасці чалавека, творы якога даюць магчымасць зазірнуць за намітку гісторыі, каб убачыць, што і як адбывалася, пазнаеміцца з выбітнымі асобамі беларускай даўніны. Прысутным былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “Падарожжа па нашай гісторыі”. Асаблівую ўвагу прыцягнулі выданні Анатоля Бутэвіча: “Таямніцы Мірскага замка”, “Таямніцы Нясвіжскага замка”, “У гасцях у вечнасці”.

2023-06-23
