12 ліпеня ў гарадской бібліятэцы №1 для карыстальнікаў прайшла краязнаўчая гульня-падарожжа “Каб любіць свой край, трэба яго ведаць!”.
Бібліятэкар Аксана Кудзіна распавяла пра нашу цудоўную краіну і яе прыродныя багацці. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Хто лепш ведае свой край?”, успомнілі герояў беларускіх казак і прачыталі вершы, прысвечаныя роднай Беларусі.

2023-07-12
