Sidebar

06
Ср, Ліс

Крылатая бяседа Сяргея Сурыновіча

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Шаноўнае спадарства! Маем гонар запрасіць Вас на адкрыццё мастацкай выставы Сяргея Сурыновіча "Крылатая бяседа". Адкрыццё адбудзецца 8 жніўня а 17 гадзіне ў галерэі "ARTквартал" Барысаўскай цэнтральнай раённая бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева.

2023-08-07

Інфармацыя аб аўтары

Сурыновіч Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся 13 красавіка 1976 г. у вёсцы Лугамавічы Іўеўскага раёну, Беларусь. Беларус. У 1993 годзе скончыў Іўеўскую сярэднюю школу, а адначасова з ёй музычную па класе баяна. З 1993 году вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі, а з 1997 у Пецярбурскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 2000 годзе, абараняючы працу па багаслоўі ў Латэранскім універсітэце ў Рыме, магістр багаслоўя.

У 1999—2000 рэдагаваў газету «Krynica» Таварыства беларусаў Санкт-Пецярбурга. Служыў у Расіі і потым на Каўказе, Урале (Перм) і ў Калінінградзе. З 2002 аспірант Пермскага дзяржаўнага педуніверсітэта на кафедры агульнага мовазнаўства, выкладаў беларускую мову.

Святар рымскага абраду, рукапалажэнне ў святарскі сан  11.11.2001 у г. Санкт-Пецярбургу. Служыў у Віцебску ў парафіі Святога Духа (да 2008 г.). Служыў у парафіі Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага раёну (да 2012 г.). Цяпер служыць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.

У 2019 годзе ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю. Доктар біблейскага багаслоўя. Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэту Інстытуту біблейскіх навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову».

Як літаратар дэбютаваў вершаванай пад псеўданімам Яўген Бартніцкі містэрыяй для дзяцей «Батлейка» («Дыялог», 1998). Аўтар зборнікаў паэзіі «Летуценьнік» (1999), «Пакліканьне» (2000). Вершы друкаваліся ў часопісах «Дыялог», «Беларусь», у газетах «Наша слова», «Голас Радзімы», «Царква».

Арганізатар Друйскага мастацкага пленэру, які штогод ладзіцца з 2016 года, у якім прыняло ўдзел больш за 150 мастакоў нашай Радзімы і замежжа.

У жывапісу працуе ў тэхніцы алеем на палатне, рэалізм. Асноўная тэма апошніх двух год творчасці– партрэты птушак роднай зямлі з мэтай засяроджання ўвагі на зберажэнне прыроды і папулярызацыі Браслаўшчыны.

 Персанальныя выставы:

2006 год — Музей горада Цільзіта, персанальная выстава "Акенца ў Беларусь".

2006 год — Музей Крысціянаса Данэлайціса, персанальная выстава.

2006 год — Дом народнай творчасці ў Калінінградзе, персанальная выстава.

2007 год — Віцебскі літаратурны музей, персанальная выстава.

2022 год  — Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, персанальная выстава “Птушыны вянок”.

2023 год  — Навукова-даследчая ўстанова культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў”, персанальная выстава “Крылатыя фарбы Браслаўшчыны”.