Sidebar

18
Сб, Кра

Чароўны кошык Тамары Бунта

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

9 лістапада ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі адбылася літаратурная гасцёўня «Чароўны кошык Тамары Бунта» для навучэнцаў 4 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Барысава».

Бібліятэкар Аксана Кудзіна расказала дзецям пра вядомую беларускую пісьменніцу Тамару Пятроўну Бунта. У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі апавяданні са зборнікаў «Дзяўчынка з вішнёвага завулка» і «Чароўны кошык». Асаблівую цікавасць і спачуванне выклікала ў дзяцей гісторыя дзяўчынкі Дашы, змушанай пасля аварыі перасоўвацца ў інвалідным вазку. Пра гэта аўтарка расказала ў сваёй кнізе «Сад з чароўнымі матылькамі». Навучэнцы азнаёміліся з кнігамі Тамары Бунта, прадстаўленымі на кніжнай выставе. А напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі ролік з медыякантэнта «Казкі на канапе» ў выкананні Людмілы Захарэвіч.

Падрыхтавала Аксана Кудзіна.

2023-11-11