Sidebar

07
Ат, Лют

Першакрыніца: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дарагі сябар!

Ты ўжо зрабіў першы крок на шляху да станаўлення дарослым. За гэты перыяд трэба шмат чаго паспець, каб стаць сапраўдным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Няхай гэты час пройдзе з карысцю: азірніся вакол, задумайся, на якой зямлі ты жывеш, якія людзі побач з табой, што нас усіх аб'ядноўвае, што важна для цябе цяпер, чым будзеш займацца ў будучым, чым ганарыцца. Імкніся да ўсяго новага, будзь адкрыты для новых ведаў. Гэты раздзел дапаможа табе разабрацца ў многіх дарослых пытаннях.

Ты даведаешся, як уладкавана наша дзяржава, па якіх законах і правілах жыве наша грамадства, якія правы і абавязкі мае кожны грамадзянін.

Ты ўбачыш, якая цікавая гісторыя, разнастайны жывёльны і раслінны свет Беларусі.

Ты даведаешся, як дзяржава дапамагае маладым грамадзянам знайсці сваё прызванне і заняць годнае месца ў грамадстве. 

Гісторыя Беларусі

Беларусь - краіна з 1000-гадовай гісторыяй. Яна размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы. З самых старажытных часоў тут жылі гасцінныя, працавітыя, таленавітыя людзі, якія любілі і абаранялі сваю Радзіму. Назва краіны звязана з жаданнем нашых продкаў быць свабоднымі. "Белая" значыць "вялікая", "святая", "свабодная", "незалежная".
Даведацца больш


Дзяржаўны лад Беларусі

Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. У нашай краіне Асноўным Законам з’яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая рэгулюе ўсе сферы жыцця беларускага грамадства. Уся ўлада ў рэспубліцы належыць народу, а дзяржава забяспечвае правы і свабоды сваіх грамадзян і іх выкананне. Кіраўнік дзяржавы - Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Вышэйшым выбарным дзяржаўным органам з’яўляецца Нацыянальны сход - парламент, дзе прымаюцца законы, па якіх жыве наша дзяржава. Выкананне прынятых законаў ажыццяўляе Урад - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. https://president.gov.by/be/president/detjam
Даведацца больш


Прырода Беларусі

Беларусь - край маляўнічых узвышшаў, густых лясоў і бяскрайніх лугоў, блакітных рэк і азёр, унікальных балот. У нас знаходзяцца многія рэдкія жывёлы і расліны, захаваліся некранутыя чалавекам запаведныя мясціны. За свае ўнікальныя водныя ландшафты нашу краіну называюць сінявокай. Беларусы ганарацца багаццем роднай прыроды і ахоўваюць яе для нашчадкаў. Даведацца больш


Як стаць Прэзідэнтам

Для таго каб стаць Кіраўніком дзяржавы, трэба шмат чаму вучыцца, мець шырокі кругагляд, любіць сваю краіну і імкнуцца зрабіць яе лепшай. Кажучы простымі словамі, трэба быць грамадзянінам і патрыётам роднай Беларусі. Прэзідэнт мае шмат паўнамоцтваў. Гэта вялікая адказнасць і цяжкая штодзённая праца. Даведацца больш


Наш сцяг

Даведацца больш


Наш герб

Даведацца больш


Наш гімн

Даведацца больш


Наша Канстытуцыя

Даведацца больш


Правы дзіцяці

Даведацца больш


© Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2023
https://president.gov.by/be/president/detjam