Sidebar

18
Сб, Кра

Чароўны голас эпохі Адраджэння

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У гарадской бібліятэцы Nº6 арганізавана кніжная паліца "Чароўны голас эпохі Адраджэння" да 555-годдзя з дня нарадження Міколы Гусоўскага.

М. Гусоўскі - наш славуты зямляк, прадстаўнік эпохі Адраджэння. Пра жыццё М. Гусоўскага захавалася мала звестак. Лічыцца, што паэт выхадзец з беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у адной з кафедральных ці царкоўна-прыхадскіх школ на Радзіме, а потым паглыбляў свае веды ў Вільні, Польшы, Італії. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершаў. Яго творчасць - невычерпная крыніца гарачай любові да роднага краю, да караней сваіх, да свайго народа. Для літаратуры яго адкрыў Вітэліўс - сакратар вялікакняжыцкай канцэлярыі. У адным з пасольскіх падарожжаў у Рым яго суправаджаў М. Гусоўскі. У Рыме Гусоўскі прысутнічаў на баі быкоў. Гэтае відовіша навела яму карціны дзяцінства - паляванне на зубра. Расказ пра паляванне здівіў і захапіў слухачоў. Апякун мастацтва, паззії і палявання Папа Леў Х Медзічы, жадаючы пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброй, і зрабіў літаратурны заказ. У 1522 г. далёка ад Радзімы, у Рыме, Мікола Гусоўскі і стварыў шэдэўр славянскай культуры - "Песня пра Зубра". Поўная назва паэмы - "Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго". Дзякуючы таленту і багатаму жыццеваму вопыту паэма стала песняй яго сэрца, высокапатрытычным гімнам Бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі "пад зоркай Палярнай". Уся паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. Вера ў Хрыста і глыбокая згода з ёю асвятлілі ўвесь жыццёвы шлях аўтара "Песні" ад юнацтва да зыходжання на вяршыні мастацкай творчасці. Несумненным сведчаннем глубокай веры паэта зʼяўляецца малітва да Божай Маці, якая завяршае паэму. Маленне з вялікай надзеяй на міласэрнасць Заступніцы асвятляе ўвесь твор. І магчыма яно міласцю Божай данесла праз вякі словы нашага земляка, каб сёння ён сваім гарачым пачуццём ажывіў і нашу слабую веру. На паліцы прадстаўлены матэрыял аб жыцці і творчай дзейнасці М. Гусоўскага.

Паліца будзе дзейнічаць да 30 сакавіка.

Падрыхтавала Алена Цыбулька.

2025-03-13