Sidebar

18
Сб, Кра

Часопісы. Лістапад

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе новыя нумары часопісаў «Полымя» і «Нёман» і зычыць усім добрага настрою.

«Полымя» камунікуе з намі лірыкай Алеся Бадака, які ўпэўнівае, што «Нічога не знікае», бо як і паэтка Святлана Якубоўская «З дабрынёй у змове». Станіслаў Валодзька «Спяшаецца пакланіцца» вершаваным радком і перадаць слова празаікам. У гэтым нумары апавяданне «Дзяўчаткі на даху» публікуе наша знакамітая зямлячка Алена Брава. Інтрыгуе псіхадэлічнай гісторыяй з элементамі дэтэктыву «DELIRIUM» Іван Штэйнер, тым больш, што працяг будзе ў наступных нумарах. Віктар Гарадзей прапануе «Ратунак ад самоты», якім варта скарыстацца.
Апавяданне Эса дэ Кейроша з партугальскай для нас пераклаў Рыгор Ляшук. Не прамініце занурыцца ў творчасць аднаго з самых выбітных прадстаўнікоў партугальскай літаратуры з вострай сацыяльнай крытыкай сучаснасці.
Навуковыя публікацыі пра Артура Бартэльса і Міхася Зарэцкага публікуюць Анатоль Трафімчык і Ігар Шаладонаў адпаведна.

Што яшчэ нас чакае на старонках часопіса?
Эмануіл Іофе «Малавядомыя старонкі біяграфіі Міхася Чарота;
Адам Глобус «Разанаў»;
Тамара Аўсяннікава «Развага над лістамі Яўгеніі Янішчыц да Сяргея Панізніка»;
Людміла Рублеўская «У вершы мусіць быць таямніца…»;
Ізяслаў Катляроў «Музыка яе жыцця»;
Дзмітрый Пятровіч «Пачатак маёй аповесці… Штрыхі да аўтабіяграфіі»;
Наталля Казапалянская «Бульба беларуская».

«Нёман» пачынаецца з вершаў Міколы Мятліцкага, і тут яшчэ няма даты пасля працяжніка, які акрэслівае гады жыцця. На жаль, гэтая дата з’явілася – 27 лістапада выбітны беларускі пісьменнік і перакладчык Мікола Міхайлавіч Мятліцкі адышоў у лепшы свет…

Часопіс прапануе творы на рускай мове. Арыгінальныя і ў перакладзе.
Стихи Миколы Метлицкого (в переводе Юрия Щербакова), Татьяны Лейко, Светланы Быковой;
Проза от Елены Поповой, Лины Мраги, Джо Алекса (перевод с польского Роберта Святополк-Мирского);
Алла Новикова-Строгонова представила статью к 200-летию Фёдора Достоевского «И жизнь, и скорбь, и смерть пророка…»;
Елена Левитман и Татьяна Чижик рассказывают про 3-ю городскую клиническую больницу им. Е. В. Клумова «Больница с полуторавековой историей»;
Андрей Барановский представляет заметки библиографа: «Я пишу, чтобы сохранить часть важной уходящей натуры».

Запрашаем па добрае чытанне.

2021-11-30