Запрашаем у краязнаўчы цэнтр па новыя нумары «Полымя», «Нёмана», «Дзеяслова».
![]() |
Восьмы нумар часопіса «Полымя» прапануе чытачам вершы ад Міколы Мятліцкага, Алеся Спіцына і добрага сябра нашай бібліятэкі, старшыні Барысаўскага літаб’яднання «Натхненне» Лёлі Багдановіч.
Свае празаічныя творы друкуюць Віктар Шніп «Заўтра была адліга» і Святлана Бязлепкіна «Урокі Шантанэ».
Блок «Галасы свету» прадстаўлены перакладамі Сержа Мінскевіча (твор польскага паэта Юльюша Славацкага) і Юліі Алейчанкі (вершы рускага паэта Андрея Каровіна).
Цікавасць прадстаўляе даследванне Міколы Мікуліча творчасці заходнебеларускага паэта Пятра Сяўрука, а таксама і самі вершы, якія па словах даследчыка вызначаюцца «празаічнай “адвольнасцю”, размоўнай інтанацыяй, адсутнасцю дэталей і падрабязнасцей».
І шмат іншага.
Августовский «Нёман» порадует читателей поэзией Василя Зуёнка, Александра Лисняка, заинтересует исторической реконструкцией «Трон князя Миндовга» Ивана Саверченко, откроет «Голубиную душу» Филиппа Резникова и заинтригует размышлениями Татьяны Шамякиной на тему «Как из советских людей обывателей делали».
Читателей ожидает также продолжение повести Джо Алекса «Нарушенный покой Царицы Лабиринта» и обзор спектакля Калининградского драматического театра «Лорд Фаунтлерой» от Зои Лысенко.
Предметом «Литературного обозрения» стали книги Алины Легостаевой «Под парусом страницы» и Александра Карлюкевича «Адреса русской литературы в Беларуси – Адреса белорусской литературы в России».
И многое другое.
Чацвёрты нумар «Дзеяслова» радуе «Творчасцю» нашага земляка Васіля Гігевіча, дзеліцца «Радасцю духа» Вітаўта Чаропкі, разам з Леанідам Дранько-Майсюком сцвярджае: «У Вільні і больш нідзе», заахвочвае Паўла Касцюкевіча падзяліцца: «Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд». А яшчэ прапануе атрымаць асалоду ад цудоўных паэтычных твораў Валянціны Аксак, Уладзіміра Някляева, Галіны Каржанеўскай, Ванды Марцінш душ Рэйш, Ганны Комар, Таццяны Барысюк і дэбютанткі часопіса Кацярыны Янчэўскай.
На старонках нумара вас чакае працяг новай кнігі Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым».
Сваімі меркаваннямі наконт прачытанага дзеляцца Вольга Гапеева (рэцэнзія на кнігу Зміцера Вішнёва «Калі прыгледзецца – Марс сіні: антыраман») і Леанід Галубовіч (рэцэнзія на кнігу Уладзіміра Сцяпана «Папяровая шапка»).
А Сяргей Кавалёў падрыхтаваў матэрыял да 60-годдзя Анатоля Сыса для тых, хто ніколі не чуў пра паэта і мала што ведае пра беларускую літаратуру.
Гэта і шмат іншага чытайце ў новым нумары «Дзеяслова».
Прыходзьце ў краязнаўчы цэнтр па добрае чытанне.

