Краязнаўчы цэнтр прапануе чытачам новыя нумары часопісаў «ARCHE-Пачатак», «Беларускі гістарычны часопіс», «Маладосць», «Нёман»
«ARCHE-Пачатак»
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст.
Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі.
Таксама ў нумары – багата ілюстраваны нарыс пра масавыя «ўрачыстасці» ў акупаваным Менску (1944) і даследаванне на тэму, ці пакутніцкая смерць Язафата Кунцэвіча ў Віцебску памагла ўсталяванню ўніяцкай царквы ў Беларусі.
«Беларускі гістарычны часопіс»
Часопіс прапануе публікацыю матэрыялаў круглага стала пад назвай «Роля паўстання 1863–1864 гадоў у гісторыі Беларусі». Круглы стол арганізаваны рэдакцыяй сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама чытачы пазнаёмяцца з фактамі біяграфіі беларускага палкоўніка Канстанціна Вацлава Паклонскага, матэрыяламі па гісторыі барацьбы з кантрабандай у беларуска-літоўскіх губернях у першай палове XIX ст., даведаюцца пра лёс беларускіх і ўкраінскіх абразоў і партрэтаў, што былі перамешчаныя ў выніку Другой сусветнай вайны, і шмат іншага.
«Маладосць»
На старонках часопіса вас чакаюць творы маладых літаратараў: вершы Вольгі Нікіценкі, Веранікі Герко, Юліі Шэдзько; проза Вольгі Ропат, Кацярыны Касцюшкі, Маргарыты Латышкевіч; калумністыка Дзмітрыя Шулюка, Канстанціна Касяка, Сяргея Шаматульскага, Юльяны Пятрэнкі, Людмілы Рахматулінай; артыкулы Віктара Варанца, Кацярыны Масэ, Марыны Яромкі, Дар’і Значонак, публіцыстычныя творы Веры Міцкевіч, Віктара Гілеўскага, Андрэя Дубровы, Святланы Воцінавай, Дзіяны Кашкур і інш.
«Нёман»
Журнал представляет вниманию читателей очередной «Мост дружбы»: произведения победителей одноимённого конкурса молодых литераторов, благодаря которому открываются новые имена.
Читателей ожидают произведения Владимира Липского (перевод с белорусского М. Кенько), Андрея Короля, стихи Валерия Гришковца, Галины Дубенецкой (перевод с белорусского Г. Артханова, Г. Киселева), интервью с Зиновием Пригодичем (беседовала В. Поликанина) и Павлом Мариевым (беседовала Т. Сахарчук), рецензия Ивана Чарота на книгу В. Ермоловича «Шлях да Вялікай Перамогі».