Sidebar

18
Сб, Кра

“Загадка – розуму зарадка”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

18 лютага ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба сямейнага чытання “Крынiчка”, якое прайшло ў форме літаратурнай віктарыны “Загадка – розуму зарадка”.

Удзельнікі клуба азнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “З крынiцы-таямнiцы: загадкi”. Вядучая Ларыса Шкрэдава распавядала прысутным аб такім жанру вуснай народнай творчасці, як загадкі і прапанавала прыняць удзел у конкурсах: “Пільнае вока”, “Дапамажы персанажу”, “Адна загадка – тры адгадкі”, “Удалы жарт увагі варт”, “Загадкі з прабабулінай хаткі”. Разгадаўшы крыжаванку, удзельнікі клуба прачыталі, якая разумовая здольнасць неабходна для разгадвання загадак. Сапраўды, каб разгадваць загадкі неабходна кемлівасць, менавіта яе і праявілі ўдзельнікі віктарыны і яшчэ раз пераканаліся, што разгадванне загадак – гэта цікава і карысна.
Падрыхтавала Ларыса Шкрэдава

2024-02-19