17 лютага ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі для вучняў 3 «В» и 4 «Д» класаў ДУА «Гимназія № 3 г. Барысава» прайшоў урок фінансавай граматнасці «Грошык і таямнічы кошык».
Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова з дапамогай электроннай прэзентацыі «Цікавінкі пра грошы» апавядала дзецям, для чаго патрэбны грошы, гісторыю паходжання гэтага слова, вучні даведаліся, якіх толькі грошай не было ў мінулым. Таксама бібліятэкар прапанавала юным чытачам пазнаёміцца з кнігай Уладіміра Ліпскага “Грошык і таямнічы кошык”. Дзеці даведаліся, што ў стражытнасці людзі ў якасці грошай выкарыстоўвалі самые розныя рэчы. Гэта маглі быць шкуркі звяроў, жамчужыны, ракавінкі і яшчэ шмат чаго. Вялікую ўвагу бібліятэкар надала такім пытанням, як першыя папяровыя грошы, манеты розных краін, манетны двор, першыя беларускія банкноты, што такое крэдыт і як скарыстаўся крэдытам першадрукар Францыск Скарына, калі распачаў сваю выдавецкую дзейнасць у сталіцы Чэхіі – горадзе Празе.

На прыканцы мерапрыемства Ала Смірнова прапанавала дзецям настольную гульню “Асцярожна: грошы” і пазнаёміла з кніжнай выставай “По ступенькам финансовой грамотности”.
Падрыхтавала Ала Смірнова
2024-02-20
