21 лютага у сельскай бібіятэцы № 17 в. Жыцькава з вучнямі ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» была праведзенапазнавальная гульня, прысвечаная дню роднай мовы «Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова».
На пачатку мерапрыемства гаворка вялася пра свята роднай мовы, чаму і для чаго адзначаецца дзень роднай мовы. Потым былі заданні дзе дзеці рабілі пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, адказвалі на самыя розныя пытанні — і жартоўныя і сур’ёзныя. Было заданне «Чароўны капялюш», дзе трэба было здагадацца што за рэч можа знаходзіцца ў «капялюшы». Гульня прайшла цікава, карысна і пазнавальна. Каб беларуская мова наша жыла і квітнела, забяспечваючы жыццё і росквіт народа, трэба любіць і шанаваць нашу родную мову.
Падрыхтавала Тамара Костачка

2024-02-21
