Sidebar

19
Нд , Кра

«Родная мова, цудоўная мова!»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

20 лютага ў сельскай бібліятэцы № 30 в. Лошніца прайшло мерапрыемства «Родная мова, цудоўная мова!» для вучняў 3-4 класаў ДУА «Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна», прысвечанаясвяткаванню Міжнароднага дня роднай мовы. 

Напачатку ўдзельнікі азнаёміліся з фондам беларускай дзіцячайлітатратуры. Далей Мухіна Вольга Пятроўна, загадчык бібліятэкі, выразназачытала вершы беларускіх паэтаў пра любоў да роднай мовы і Айчыны. Сярод якіх вершы Я. Купалы «Роднае слова», Я. Коласа «Слова», М. Танка «Родная мова», П. Броўкі «Калі ласка» і інш. Пасля дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне і паадгадвалі загадкі, якія падрыхтавала бібліятэкар Славінская Ульяна Аляксандраўна. Удзельнікі мерапрыемства абралі кнігі для чытання дома ўпадабаных беларускіх пісьменнікаў.
Падрыхтавалi Ульяна Славінская i Вольга Мухіна

2024-02-21