20 лютага ў гарадской бібліятэцы №1 да Міжнароднага дня роднай мовы з удзелам вучняў УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж» прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя да Мiжнароднага дня роднай мовы «Гучыць у вяках беларускае слова».
Бібліятэкар Ларыса Шкрэдава расказала пра гісторыю святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і гістарычны шлях беларускай мовы. Госць сустрэчы – паэтэса, удзельнік Барысаўскага літаратурнага аб’яднання «Натхненне» і абласнога клуба самадзейных паэтаў і кампазітараў «Жывіца» Клаўдзія Петрушэнка асабліва пяшчотна чытала свае вершы пра любоў і павагу да Айчыны, роднай мовы, пра сваю малую Радзіму. На працягу мерапрыемства гучалі вершы пра родную мову, мудрыя прыказкі і прымаўкі ў выкананні вучняў. Прысутныя разгадвалі загадкі – жарты, спявалі знакамiтыя беларускiя песні, а таксама прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне. Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы «Мова народа – яго святыня». У завяршэнні мерапрыемства прагучала песня «Наша мова» на словы Алеся Ставера.
Падрыхтавала Ларыса Шкрэдава

2024-02-21
