5 сакавіка у сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцькава з вучнямі ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшло паэтычнае падарожжа «Таямнічая планета Уладзіміра Мазго», прысвечанае 65-гадавому юбілею Уладзіміра Мінаевіча Мазго.
Пад час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і яго творчасцю, якая напоўнена дабрынёй, любоўю да роднага краю і прыгажосцю роднай прыроды. Дзеці чыталі вершы «Беларусачка», «Дзе жыве Дзед Мароз?», «Маміна свята». Потым пазнаёміліся з казкамі пісьменніка з кнігі «Завітала ў госці казка». Дзеці пажадалі Уладзіміру Мінаевічу, каб заўсёды рука цягнулася да пяра і было многа ідэй для новых твораў.
Падрыхтавала Тамара Костачка

2024-03-05
