Sidebar

18
Сб, Кра

Дамавічкі Шушык і Жуля

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка №38 в. Аздзяцічы прапануе сваім маленькім чытачам казку Ягора Конева “Дамавічкі Шушык і Жуля”

Здавён так павялося, што на вёсцы ў кожнай хаце ёсць дамавік. А ў сяле Зарэчча, у дамку на ўскраіне, іх ажно двое – дамавічок Шушык і дамавушка Жуля. Перажытыя імі прыгоды знаёмяць юных чытачоў з багатым светам беларускага фальклору. Казачная гісторыя пераносіць маленькага чытача ў той час, калі ў хату да дамавічка Шушыка завітала бяздомная дамавушка Жуля. Сяброўства паміж імі напачатку зусім не склалася, але далейшыя падзеі прымусілі дамавічкоў, а дакладней упартага «аднаасобніка» Шушыка, хоцькі-няхоцькі шукаць паразуменне і згоду. Ды і хіба можна паасобку супрацьстаяць лютай Марэне, якая прыйшла ў вёску, каб знішчыць усё жывое? І пражэрлівы Кадук аказаўся пераможаны, бо дамавічкі не раз уратавалі адно аднаго ад пагібелі. Здолелі пераканаць Старога Лесавіка падзяліцца з імі старажытным закляццем, а спрацавала яно толькі таму, што Шушык і Жуля сталі нарэшце сапраўднымі сябрамі. Бо з выпакутаваных прызнанняў лясных нячысцікаў — і з уласнага досведу зведалі: калі дбаць адно пра сябе, «мусіш незлічонымі начамі сядзець у жальбе і наракаць на ўласную долю».
Падрыхтавала Малчанава Галіна

2024-03-06