Sidebar

18
Сб, Кра

У гасцях у Тамары Бунта

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

6 сакавіка ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі адбыліся гучныя чытанні «У гасцях у Тамары Бунта» для навучэнцаў 2 «А» класа ДУА «Гімназія № 3 г. Барысава».

Бібліятэкар Аксана Кудзіна расказала дзецям пра вядомую беларускую пісьменніцу Тамару Пятроўну Бунта.

Вялікае спачуванне выклікала ў навучэнцаў гісторыя дзяўчынкі Дашы, змушанай пасля аварыі перасоўвацца ў інвалідным вазку. Пра гэта аўтар расказала ў сваёй кнізе «Сад з матылькамі». Таксама спадабаліся хлопчыкам і дзяўчынкам апавяданні са зборнікаў «Дзяўчынка з вішнёвага завулка» і «Чароўны кошык».           

Напрыканцы мерапрыемства дзеці азнаёміліся з кнігамі Тамары Бунта, прадстаўленымі на кніжнай выставе і  паглядзелі мультфільм «Адкуль бяруцца матылькі». 

Падрыхтавала Аксана Кудзіна.

2024-03-11