За стварэнне і работу над віртуальным музеем Леаніда Рашкоўскага ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” атрымала заахвочвальны дыплом – за ўклад у развіццё літаратурнага краязнаўства.
Нашу ўстанову культуры ўзнагарода знайшла пры падвядзенні вынікаў абласнога конкурсу на стварэнне лепшага віртуальнага музея на сайце бібліятэкі ў рамках праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.
Прыемна падзяліцца такой выдатнай навіной!
У дадатак скажу: Леанід Рашкоўскі (9.01.1937 – 31.05.1994) – барысаўскі паэт, член Саюза пісьменнікаў СССР, які пісаў вершы як для дарослых, так і дзяцей. Яго называюць беларускім Паўлам Карчагіным, таму што лёс нашага земляка крыху падобны на лёс усім вядомага галоўнага героя рамана Мікалая Астроўскага “Як гартавалася сталь”.
Падрыхтава Алена Брыцкая


2024-03-14
