Sidebar

21
Ср, Май

«Пацалунак на фоне гор»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка №17 в.Жыцькава прапануе чытачам пазнаёміцца з кнігай Аннатоля Бутэвіча «Пацалунак на фоне гор».

Кнігу складаюць апавяданні пра тое, што здзівіла і зачапіла аўтара, што змусіла яго неабыякавымі вачыма зірнуць на вакольны свет і на нас з вамі ў ім. Аўтар верыць, што ўсё ў жыцці пачынаеццаз Кахання і Любові. У гэтым намагаецца пераканаць і свайго чытача. А яшчэ ён верыць, што свет складаецца з дзівосаў, парадоксаў і нечаканасцяў. Прачытайце прапанаваныя апавяданні і задайце сабе пытанне: «Ці ўмею я кахаць, радавацца жыццю і смуткаваць? Ці магу здзіўляцца непаўторнай прыгажосці нашага свету? Ці магу падзяліцца самым таемным з іншымі?». І тады зразумееце: цяжкае на гэтым свеце — проста быць чалавекам.

Падрыхтавала Тамара Костачка