9 і 11 красавіка супрацоўнікамі дзіцячага аддзела цэнтральнай бібліятэкі ў рамках праекта «У некаторым царстве, у некаторай дзяржаве» для выхаванцаў ДУА «Дзіцячы сад № 42 г.Барысава» і навучэнцаў 1 «А», 1 «Б» і 2«А» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Барысава» быў паказаны лялечны спектакль «Мама Му танцуе» па матывах аднайменнай казкі Юі Вісландэр.
Перад пачаткам спектакля бібліятэкар Лізавета Панамарэнка распавяла дзецям пра серыю кніг пісьменніцы са Швецыі. Дапытлівая карова Мама Му ўвесь час прыдумляе новыя прыгоды, а яе верны сябар крумкач Кракс хоць і прыкідваецца незадаволеным, але з радасцю прымае ўдзел у пацешных выхадках. Вось і ў гэтым спектаклі дзеці ўбачылі Маму Му ў ролі балерыны, а крумкачу Краксу нічога іншага не заставалася, як падтрымаць сваю вясёлую сяброўку.
Падрыхтавала Аксана Кудзіна

2024-04-10
