Sidebar

18
Сб, Кра

Ад рушніка да хусткі. Бабулін куфэрак.

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

З 15 мая ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае  этнаграфічная акцыя-выстава "Ад рушніка да хусткі. Бабулін куфэрак."

На выставе шырока прадстаўлены тканыя і вышываныя рушнікі, а таксама разнастайныя хусткі.

Аснову экспазіцыі склалі экспанаты з літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Бабуліна спадчына”, а таксама атрыманыя дзіцячым аддзелам бібліятэкі ў дар і  асабістыя прадметы супрацоўнікаў бібліятэкі.

Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручнікамі. Ткуць і расшываюць іх і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства пакаленняў. Традыцыя прадугледжвала выкарыстанне ручнікоў амаль ва ўсіх значных абрадах і звычаях. Ручнік ператвараўся то ў вясельны падножнік, то ў аброчную тканіну, то ў магічную рэч, здольную адхіліць ліха і смерць. Наогул, складаныя і разнастайныя функцыі абрадавага ручніка пакрыты таямнічасцю. У ім адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў.

Хустка - мноства іх, такіх прыгожых, захоўваюцца ў шафах ад бабуль і матуль. Яны дасталіся нам як спадчына. Сузіранне гэтага хараства прыносіць не толькі здавальненне, але і напамінае аб жаночай прыгажосці і сціпласці.
На Беларусі хустку насілі асобна або з чапцом, тканкай, каптуром. Хустку, складзеную трохвугольнікам, завязвалі пад падбародкам ці ззаду, а таксама насілі ў выглядзе буслянкі (абвівала галаву і завязвалася спераду або падтыкалася па баках). Яе шырока выкарыстоўвалі ў вясельных, радзінных і пахавальных абрадах. Рабілі хустку з ільняной, ваўнянай і баваўнянай даматканкі або вязалі на прутках.

Усю гэтую прыгажосць вы зможаце ўбачыць, наведаўшы нашу выставу. Дадатак да выставы  
Выстава будзе дзейнічаць па 31 жніўня.

2024-05-15