Sidebar

18
Сб, Кра

Абласная школа дырэктара “Публічная бібліятэка: пошук уласнага іміджу і павышэнне рэйтынгу ў грамадстве”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

22–23 мая 2024 года на базе ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка” адбудзецца абласная школа дырэктара “Публічная бібліятэка: пошук уласнага іміджу і павышэнне рэйтынгу ў грамадстве”.

У гэтым годзе пасля доўгага перапынку мерапрыемства вяртаецца да былога фармату і разлічана на два дні, за якія яго ўдзельнікі атрымаюць магчымасць падрабязней пазнаёміцца з Мядзельскім раёнам і яго культурнымі асаблівасцямі, а таксама больш даведацца пра дзейнасць розных бібліятэк ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка”.
У ходзе работы мерапрыемства прайдзе круглы стол, на якім плануецца абмеркаванне пытанняў па розных аспектах дзейнасці бібліятэк: новых фарматах працы сучаснай бібліятэкі, магчымасцях і стратэгіі міжнароднага супрацоўніцтва, развіцці пазабюджэтнай дзейнасці і пазіцыянаванні працы бібліятэкі ў віртуальнай прасторы. Сваім вопытам па арганізацыі падобнай дзейнасці падзеляцца прадстаўнікі бібліятэчнай сферы Беларусі і Расіі.
У рамках мерапрыемства адбудзецца ўзнагароджанне ўдзельнікаў абласнога тура ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Абласная школа дырэктара будзе суправаджацца культурнай праграмай, якая ўключае экскурсіі па этнакультурнаму комплексу “Наносы”, экскурсійна-турыстычнаму комплексу “Аптэкарскі сад”, галерэі твораў народнага мастака Беларусі В. П. Шаранговіча і іншых знакамітых мясцінах Мядзельскага краю.

Праграма школы дырэктара
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства МАБ

Крыніца: Мінская абласная бібліятэка

2024-05-18